ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэхналогіі Web 2.0 у бібліятэках. Сацыяльныя сеткі
Аб святкаванні Дня беларускага пісьменства

Загадкавы Кітай

Загадкавы Кітай
Іншыя навіны

13 ліпеня ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Загадкавы Кітай”.


Работы, прадстаўленыя на выстаўцы, належаць ураджэнцы Беларусі, маладой таленавітай фотамастачцы Лоле Підлускай, якая з 2001 г. жыве ў Кітаі. Пяць гадоў яна правяла ў Шанхаі і столькі ж на трапічным востраве Хайнань. Частыя падарожжы па востраве, жыццё на ім і любоў да фатаграфіі – усё гэта дазволіла стварыць вялікую калекцыю фатаграфій, з якой можна атрымаць багатую інфармацыю.

На выстаўцы Лола прадставіла работы ў розных жанрах фотаздымкі – пейзаж, архітэктурная здымка, анімалістыка, партрэт.

Адкрыў вернісаж загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб. Гасцей выстаўкі віталі другі сакратар па пытаннях культуры Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжуан Цзяньпін, член савета ГА “Фотамастацтва” Іван Пятровіч і самыя блізкія людзі аўтара фатаграфій – бацька Лолы Аляксандр Голеў і яе родная сястра Наталля Голева.

Выстаўка “Загадкавы Кітай” будзе доўжыцца да 17 верасня 2010 г.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам