ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Радзівіліяна” ў музеі кнігі
Загадкавы Кітай

Тэхналогіі Web 2.0 у бібліятэках. Сацыяльныя сеткі

Іншыя навіны

8–9 ліпеня ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы адбыўся бізнес-семінар “Тэхналогіі Web 2.0 у бібліятэках. Сацыяльныя сеткі”.


У рабоце семінара, арганізаванага РНТБ пры падтрымцы Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, узялі ўдзел прадстаўнікі розных бібліятэк краіны: рэспубліканскіх, абласных, раённых, а таксама бібліятэк ВНУ.

На мерапрыемстве абмяркоўваўся сусветны вопыт развіцця тэхналогій Web 2.0, перспектывы прымянення гэтых тэхналогій у бібліятэках рэспублікі, удзелу бібліятэк у сацыяльных сетках.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на семінары выступіла галоўны бібліятэкар аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Лук’янава Вольга з дакладам “Маркетынг у сацыяльных сетках”.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі наведалі інфармацыйны цэнтр Пасольства ЗША, дзе адбылася прэзентацыя рускамоўнай старонкі пра ЗША ў сацыяльнай сетцы Facebook і відэаканферэнцыя з Хелен Блаўэрз, дырэктарам па пытаннях развіцця лічбавых тэхналогій Цэнтральнай бібліятэкі г. Каламбус (штат Агайя, ЗША).

Праграма семінара:

Прывітальнае слова – Сухарукава Раіса Нікандраўна, дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Орлі Кайнер, памочнік аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі, культуры Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

“Развитие новых технологий в библиотеке” – Саладкоў Аляксандр Цімафеевіч, намеснік дырэктара Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

“Технологии Web 2.0. Обзор” – Шупа Расціслаў Сяргеевіч, інжынер-праграміст Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

“Управление знаниями – дань моде или неосознанная необходимость” – Валодзіна Аксана Барысаўна, дырэктар бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

“Практический опыт использования технологий Web 2.0 в библиотеке” – Скалабан Аляксей Вітальевіч, дырэктар навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

“Web 2.0. Новые технологические возможности на службе библиотеки” – Юрык Іна Віктараўна, загадчык аддзела ўкаранення новых тэхналогій Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

“Тенденции развития электронных библиотек на современном этапе” – Лапо Пётр Міхайлавіч, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

“Эффективность использования электронного каталога в контексте новой парадигмы информационного обслуживания” – Шандора Сяргей Вікенцьевіч, дырэктар бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

“Современные технологии в обеспечении информацией специалистов здравоохранения и медицины Беларуси” – Сівураў Дзмітрый Вячаслававіч, загадчык навукова-інфармацыйнага аддзела Рэспубліканскай навукова -медыцынскай бібліятэкі.

“Развитие международной исследовательской и информационной сети по Чернобылю (ICRIN). Цель проекта, задачи и возможности” – Бабровіч Ігнат Алегавіч, кансультант праекта ПРААН.

“Социальные сети. Обзор” – Мартысевіч Антон Аляксандравіч, трэнер інтэрнэт-цэнтра Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

“Маркетинг в социальных сетях” – Лук’янава Вольга Сяргееўна, галоўны бібліятэкар аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

“Презентация страницы информационного центра Посольства США на Facebook” – Вуцанс Віялета Пятроўна, супрацоўнік інфармацыйнага цэнтра Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

“Сацыяльныя сеткі. Прэзентацыя рускамоўнага форуму пра ЗША” – Орлі Кайнер, памочнік аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

“Web 2.0 в деятельности библиотек. Видеоконференция” – Хелен Блаўэрз, дырэктар па пытаннях развіцця лічбавых тэхналогій Цэнтральнай бібліятэкі г. Каламбус, штата Агайя, ЗША.

Навіны

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

13 Сне 2019

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Кніжныя выстаўкі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111