ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Загадкавы Кітай
На 10 хвілін сталей...

Аб святкаванні Дня беларускага пісьменства

Іншыя навіны

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня.


Традыцыйна свята пісьменства праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Сталіцай Дня беларускага пісьменства былі наступныя гарады Беларусі:

  • 1994, 2003 – Полацк;
  • 1995, 2004 – Тураў;
  • 1996 – Навагрудак;
  • 1997 – Нясвіж;
  • 1998 – Орша;
  • 1999 – Пінск;
  • 2000 – Заслаў’е;
  • 2001 – Мсціслаў;
  • 2002 – Мір;
  • 2005 – Камянец;
  • 2006 – Паставы;
  • 2007 – Шклоў;
  • 2008 – Барысаў;
  • 2009 – Смаргонь.

Сёлета свята адбудзецца 5 верасня ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці.

Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел высокія афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

Дзень беларускага пісьменства, у аснову канцэпцыі якога пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, жывымі сведкамі творчага працэсу стварэння кнігі, газеты і часопіса. Як і заўсёды, у рамках свята адбудзецца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга. Яна пачнецца ў Мінску 31 жніўня і пройдзе праз святыя мясціны Міншчыны, Брэстчыны і Гомельшчыны.

4 верасня ў в. Глінішча на радзіме І. Мележа адбудзецца пасяджэнне круглага стала на тэму "Літаратура як сродак міжкультурнага дыялогу" з удзелам замежных пісьменнікаў, а таксама навукова-практычная канферэнцыя "Хойніцкія чытанні".

5 верасня першай падзеяй святочнага дня стане Божая літургія ў Саборы Праабражэння Гасподняга.

Галоўнымі месцамі правядзення свята абраныя Цэнтральная гарадская плошча і Гарадскі парк.

На Цэнтральнай плошчы будзе размешчана галоўная сцэна, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства, а таксама шматлікія канцэртныя выступленні мастацкіх калектываў Гомельскай вобласці і вячэрні святочны канцэрт. На сцэне Летняга амфітэатра ў Гарадскім парку пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, выступленні мастацкіх калектываў беларускага і ўкраінскага Палесся, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў.

У Гарадскім парку на працягу дня з 10 да 19 гадзін пройдзе Фестываль кнігі і прэсы. Тут буддзе прадстаўлена экспазіцыя "Кнігі Беларусі", разгорнуцца тэматычныя выстаўкі, а таксама экспазіцыі прадпрыемстваў "Саюздрук", вядучых рэспубліканскіх перыядычных выданняў і "СМІ Гомельшчыны". Таксама адбудуцца прэзентацыі перыядычных выданняў, беларускіх выдавецтваў і новых кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі. На працягу ўсяго дня будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы, у прыватнасці канцэрты, гульні на Дзіцячай пляцоўцы ў парку, спартыўная праграма на гарадскім стадыёне, свята народнага мастацтва ў Горадзе майстроў, свята беларускага кіно ў кінатэатры "Юбілейны".

Адметнай падзеяй Дня беларускага пісьменства стане адкрыццё комплексу "Сядзібны дом" у Гарадскім парку. Гэта – архітэктурны помнік ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў стылі неакласіцызму, у якім разгорнецца экспазіцыя Хойніцкага краязнаўчага музея. У сядзібе ў час свята пройдзе мастацкі пленэр "Хонікшчына сучасная", на якім будуць прадстаўлены творы маладых мастакоў.

Увечары на галоўнай сцэне пройдзе цырымонія ўрачыстага закрыцця свята, перадача эстафеты – сімвалічнага вымпела гораду-сталіцы будучага свята (г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці) і святочны канцэрт з удзелам вядомых мастацкіх калектываў рэспублікі.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Глядзіце таксама матэрыялы па тэме:

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам