23 чэрвеня ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Як сустрэць каханне: ад мары да блізкіх адносін”.
Асноўныя тэмы, якія разглядаліся ў праграме: узроўні разумення кахання, скрыжаванне выхавання і інтарэсаў, уменне захоўваць адносіны і развівацца разам.
У ходзе мерапрыемства госці адказалі на пытанні псіхалагічнага тэста “Сям’я – гэта...”, пасля чаго прайшло абмеркаванне яго вынікаў.
Таксама праводзілася практыкаванне з удзелам запрошанай пары, у якім наглядна дэманстраваліся мадэлі паводзін партнёраў у адносінах адзін да аднаго.
Была раскрыта тэма прафілактыкі канфліктаў у гендэрных адносінах і разгледжана сістэма развіцця асобы пры ўзаемадзеянні з партнёрам.
Вяла праграму практыкуючы псіхолаг, трэнер, кіраўнік Цэнтра сістэмных рашэнняў, аўтар кніг па псіхалогіі адносін Вольга Панова.