ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Як сустрэць каханне: ад мары да блізкіх адносін
"Чалавек нараджаецца, каб жыць…"

Амерыка вачыма беларусаў

Амерыка вачыма беларусаў
Іншыя навіны

23 чэрвеня ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Амерыка вачыма беларусаў”.


Гэта сумесны праект Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Больш за 70 работ прадставілі пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “My America”, які праводзіўся ў пачатку года Пасольствам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Зробленыя беларускімі фотааматарамі і прафесійнымі фатографамі здымкі адлюстроўваюць культуру і традыцыі ЗША, прыгажосць прыроды, архітэктуру і памятныя мясціны гэтай краіны, а таксама прапаноўваюць юмарыстычныя сітуацыі, сведкамі якіх сталі аўтары фатаграфій.

Адкрылі выстаўку намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна і часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан. У мерапрыемстве ўзяў удзел старшыня журы конкурсу “My America”, фотамастак Уладзімір Парфянок. Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу правяла асістэнт аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Орлі Кайнэр.

Майкл Скэнлан уручыў Нацыянальнай бібліятэцы гадавую падпіску на пяць амерыканскіх часопісаў па сучасным мастацтве і архітэктуры ЗША, а таксама рад альбомаў, якія адлюстроўваюць разнастайнасць прыроды і гарадоў Амерыкі, жыццё амерыканцаў. У сваю чаргу Людміла Кірухіна паднесла памятны падарунак спадару Скэнлану.

Выстаўка будзе доўжыцца да 5 ліпеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам