ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Радзiма Iвана Мележа прыме да свята новае аблiчча
Як сустрэць каханне: ад мары да блізкіх адносін

Кампазітар-гуманіст

Кампазітар-гуманіст
Іншыя навіны

З 25 чэрвеня па 26 ліпеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца юбілейная выстаўка “Кампазітар-гуманіст”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Густава Малера (1860–1911).


Густаў Малер – выдатны аўстрыйскі кампазітар і дырыжор, аўтар манументальных аркестравых твораў, адзін з найбуйнейшых оперных і сімфанічных дырыжораў. У яго музыцы выявіліся тэндэнцыі позняга рамантызму і рысы экспрэсіянізму. У цэнтры творчасці – бесперапынныя пошукі адказаў на спрадвечныя пытанні чалавечага быцця, тэма чалавечых пакут, звязаная з трагічным усведамленнем сацыяльных і духоўных супярэчнасцей эпохі.

У творчай спадчыне Г. Малера – 10 сімфоній (апошняя не завершана). Аднойчы кампазітар сказаў, што для яго сачыніць сімфонію – значыць усімі сродкамі музычнай тэхнікі пабудаваць свет.

Сярод іншых твораў аўтара – сімфонія-кантата для салістаў і аркестра “Песня аб Зямлі” (1909), вакальныя цыклы, у тым ліку для голасу з аркестрам “Песні вандроўнага чалядніка” (1883–1885), “Песні аб памерлых дзецях” (словы Ф. Рукерта, 1904) і інш. Вяршыняй песеннай творчасці з’яўляецца цыкл “Чароўны рог хлопчыка” (1892–1998).

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні сачыненняў Г. Малера, фоназапісы яго твораў у выкананні знакамітых дырыжораў ХХ ст. (К. Кандрашына, Л. Бернстайна), а таксама артыкулы і кнігі пра творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам