18 мая ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала латвійская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй камісіі па міжнародных справах cаэйма Латвіі Андрысам Берзіньшам.
Дэлегацыю вітала в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Г. Кірухіна. У ходзе агляднай экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы госці азнаёміліся з яе работай, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.
Члены дэлегацыі падняліся на адкрытую аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль ім адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і наваколля.
У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.