ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гукі і ўспаміны дзяцінства
Візіт латвійскай парламенцкай дэлегацыі

Лепшыя перыядычныя выданні

Лепшыя перыядычныя выданні
Іншыя навіны

З 18 па 31 мая ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) ладзіцца выстаўка «Лепшыя перыядычныя выданні: па выніках VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Літара”».


Ужо шосты раз у прафесійнае свята – Дзень друку – абвяшчаюцца пераможцы конкурсу “Залатая Літара”, які штогод праводзіць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі яго мэтамі з’яўляецца ўсебаковае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі рэспублікі, павышэнне іх прафесійнага ўзроўню, стымуляванне дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.

У конкурсе бяруць удзел друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў Беларусі, распаўсюджвальнікі друку, а таксама асобныя спецыялісты (па прадстаўленні рэдакцый).

Сёлета творчае спаборніцтва праводзілася па 22 намінацыях.

На выставачных стэндах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены перыядычныя выданні, якія сталі лаўрэатамі конкурсу. Дакументы, што экспануюцца, размеркаваны па групах і намінацыях. Сярод пераможцаў – добра знаёмыя ўсім газеты і часопісы.

У прыватнасці, “СБ. Беларусь сегодня” – першая ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”. Лаўрэатамі сталі газета “Рэспубліка” і часопіс “Вестник Высшего Хозяйственного Суда” (у намінацыі “Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі”). Намінацыя “Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі прадстаўлена газетай “Аргументы и факты”.

Гран-пры конкурсу  ў намінацыі  "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў" атрымалі ААТ  "Народная газета" (праект "7 цудаў Беларусі"), газеты "Культура" (праект "Дыміліся франтоў дарогі"), "Беларускі час" (фотапраект "Беларусь – гэта мы") і "Знамя юности" (праект "Пазнаёмся з Венесуэлай").

За лепшыя творчыя праекты года сярод регіянальных і шматтыражных друкаваных СМІ ўзнагароджаны Леўчанка Мікалай Уладзіміравіч, галоўны рэдактар быхаўскай газеты "Маяк Прыдняпроўя" (праект "Малалетнія вязні"), газеты "Гродзенская праўда" (праект "Праўда пра Гродзеншчыну"), "Вечерний Брест" (праект "Усходняе партнёрства") і "Свіслацкая газета" (праект "Дзень пераможны прамяністы набліжалі свіслачане-журналісты").

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам