17 верасня 2010 года ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” святкуе свой 180-гадовы юбілей.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага – старэйшая публічная бібліятэка на Беларусі – буйнейшае кнігасховішча, вядучы інфармацыйны цэнтр, лідэр бібліятэчнай палітыкі ў вобласці. Галоўным прыярытэтам яе развіцця з’яўляецца якаснае задавальненне інфармацыйных, адукацыйных і духоўных патрэб грамадства шляхам укаранення інавацыйных метадаў работы, сучасных тэхналогій і фарміравання інфармацыйных рэсурсаў.
17 верасня абласная навуковая бібліятэка сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Публічная бібліятэка ў кантэксце сацыякультурнай прасторы рэгіёну: два стагоддзі гісторыі”.
Мэта канферэнцыі: адлюстраваць ролю і месца публічнай бібліятэкі ў сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёну, вызначыць шляхі яе будучага развіцця.
Задачы канферэнцыі: па выніках канферэнцыі выданне зборніка дакладаў і паведамленняў.
Прыкладныя тэмы для абмеркавання:
- кнігадрукаванне на Гродзеншчыне;
- развіццё бібліятэчнай справы Прынямоння ў XIX–XX стст.;;
- знакамітыя асобы ў бібліятэчнай справе Прынёманскага краю;;
- паўстагоддзя з імем першага беларускага акадэміка Я.Ф. Карскага;;
- роля публічнай бібліятэкі ў развіцці рэгіёну;;
- публічная навуковая бібліятэка – буйнейшы інфармацыйны цэнтр вобласці;;
- супрацоўніцтва абласной бібліятэкі з грамадскасцю;;
- інавацыйная дзейнасць сучаснай публічнай бібліятэкі.;
Удзельнікі:
- Беларуская бібліятэчная асацыяцыя;
- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
- Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;
- Упраўленне ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама;
- Гродзенская абласная краязнаўчая асацыяцыя;
- Генеральнае консульства Рэспублікі Літва ў Гродне;
- Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне;
- УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы”;
- Навукоўцы Беларусі і Расіі;
- Бібліятэкары Беларусі, Расіі, Польшчы.
Да ўдзелу запрашаюцца: навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, архіваў, бібліятэк горада і вобласці, прадстаўнікі выдавецкіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі, студэнты.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, польская.
Тэрмін падачы матэрыялаў: да 1 ліпеня 2010 года.