4 красавіка ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь бібліятэку наведаў губернатар Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі Анатолій Артамонаў.
Для губернатара і гасцей была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пад час якой яе дырэктар Раман Матульскі азнаёміў іх з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.
У музеі кнігі Анатолій Артамонаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.