ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт губернатара Калужскай вобласці
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”

Фантастычная "Маладосць"

Фантастычная "Маладосць"
Іншыя навіны

Чац­вёр­ты, кра­са­віц­кі, ну­мар "Ма­ла­до­сці" абя­цае быць фан­тас­тыч­ным ва ўсіх сэн­сах. І сярод яго аўтараў-дэбютантаў – супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Уладзіслава Гурыновіч.


Стваральнікі часопіса працягваюць эксперыментаваць, выпускаючы тэматычныя нумары. На гэты раз “Маладосць” будзе прысвечана ці не самаму папулярнаму і запатрабаванаму сярод сучасных чытачоў: літаратуры фэнтэзі, фантастыцы і рознага кшталту жахам ды містыцы. Ідэя стварыць падобны выпуск не ўзнікла на пустым месцы. Красавіцкі нумар – гэта даніна колішнім традыцыям “Маладосці”: памятаеце, пад адной вокладкай з ёю гадоў дзесяць таму выходзіў так званы часопіс у часопісе “Фантаст”? З размовы пра гэты праект з тагачасным рэдактарам “Маладосці” пісьменніцай Раісай Баравіковай і пачынаецца незвычайны красавіцкі нумар.

Калі фантастыка навуковая, то яна ўжо не зусім і фантастыка. Гэта інтуітыўна-мастацкае бачанне будучыні, якое звычайна апярэджвае навуку і мае тэндэнцыю спраўджвацца. Аднак сучасная навука настолькі развітая, што некаторыя яе дасягненні здаюцца фантастычнымі. Што казаць, калі нават школьнікі здзяйсняюць дзёрзкія навуковыя вынаходствы? Прыклад вы пабачыце ў красавіцкай “Маладосці”. Пацікаўцеся, як вучань старадарожскай школы, удзельнік спецпраекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі” Павел Бацылеў навучыў мабільнік рашаць задачкі па хіміі.

Мастацкая частка жахліва-фантастычнай красавіцкай “Маладосці”, несумненна, уразіць чытачоў разгулам фантазіі аўтараў. Аматарам жахаў паказычуць нервы творы аўтараў-дэбютантаў Уладзіславы Гурыновіч (“Паляндра”), Данііла Жугжды (“Эглея”) і Кацярыны Мядзведзевай (“Спадарыня Трынога”). У аповесці Сяргея Белаяра “Гульня” вусцішныя фантастычныя падзеі ўпісаны ў гістарычны кантэкст вайны 1812 г. Не абышоўся фантастычны маладосцеўскі эксперымент і без касмічнай тэмы. Павандраваць па галактыках вас запрашаюць аўтары Маргарыта Латышкевіч ды Лаўрэн Юрага. Адпачыць ад звышразумнасці касмічных твораў і развеяць нервовае напружанне ад жахаў вам дапаможа іранічна-пазітыўны “Лятучы клегіум” Віктара Лупасіна.

Паэзія чацвёртай “Маладосці” арганічна ўпісалася ў агульную канцэпцыю нумара. Нягледзячы на тое, што фантастыка і жахі – тэрыторыя, як правіла, прозы, “Маладосць” прадстаўляе ўзоры фантастычна-жахлівай лірыкі: выпадак, калі таямнічы змест заключаны ў чароўную паэтычную форму. Прачытайце вершы Маргарыты Латышкевіч, Юліі Анацкі, Касі Глухоўскай, Адама Шостака і зведайце сапраўдную магію слова…

Чацвёртая “Маладосць” гатовая пазнаёміць чытачоў таксама з замежным фантастычным вопытам: творамі Джэніфер Гізбрэхт і Бруса Холанда Роджэрса ў перакладзе на беларускую мову.

Пра, бадай, самага вядомага беларускага міфалагічнага персанажа, Цмока, вы зможаце прачытаць у займальным артыкуле Пятра Васючэнкі “Пра Цмока , яго постаць, дзікасць, паляванне на яго ды пра іншае”.

Разбірацца, чаму ж чалавека так вабіць жахлівае і фантастычнае, было б несправядліва без псіхолагаў. Пра тое, чаму нам недастаткова жыццёвай рэальнасці і як навучыцца чараўніцтву ў штодзённасці, чытайце ў артыкуле Святланы Сітнік у рубрыцы “Кампетэнтна”.

І апошняе. Як можна беларусам абысціся без Язэпа Драздовіча, калі гаворка ідзе пра фантастыку? Нельга. І гэта відаць ужо па вокладцы чацвёртай “Маладосці”…

Прыемнага вам чытання, сябры! Будзьце маладымі і фантастычнымі!

Аўтар публікацыі: Тамара Сарачынская.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам