28 красавіка ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Муратбэк Іманаліеў.
У Нацыянальнай бібліятэцы генеральнага сакратара вітала намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Кірухіна.
Для госця была арганізавана аглядная экскурсія, у ходзе якой ён азнаёміўся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Экскурсія доўжылася на закрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль адкрываецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.
У музеі кнігі ўвазе Муратбэка Іманаліева была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў бібліятэкі.