ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйная свабода ў сучасным свеце
Візіт генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Прэзентацыя і перадача ў дар унікальнага выдання першакрыніц

Прэзентацыя і перадача ў дар унікальнага выдання першакрыніц
Іншыя навіны

29 красавіка адбылася прэзентацыя і перадача ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі шматтомнага выдання першакрыніц Acta Nuntiaturae polonae ад Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.


Выданне змяшчае архіўныя матэрыялы, якія датычацца карэспандэнцыі апостальскіх нунцыяў у Польшчы.

Мерапрыемства, якое  прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі,  адкрыў  яе дырэктар  Р.С. Матульскі. У прэзентацыі бралі  ўдзел дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч; адзін з сааўтараў выдання, прафесар, член Польскай акадэміі навук Тэрэза Хінчэўска-Генель; жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь пані Ганна Літвіна; галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Георгій Галенчанка.

Acta Nuntiaturae polonae – дакументы пастаяннага прадстаўніцтва Ватыкана ў Рэчы Паспалітай XVI–XVIII стагоддзяў, а таксама перыяду існавання II Рэчы Паспалітай. Яны з’яўляюцца бясцэннай і ўнікальнай крыніцай інфармацыі для гісторыкаў. Выданне расказвае пра  гісторыю касцёлаў, рэлігій і веравызнанняў, закранае гісторыю краіны, двара і грамадскага жыцця. Інтарэс прадстаўляюць таксама захапляльныя апісанні архітэктуры, прыроды і звычаяў.

Дзякуючы гэтай выдавецкай серыі чытачы маюць магчымасць больш шырокага вывучэння сумеснай гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам