26 cакавіка бібліятэку наведала дэлегацыя групы дружбы Дзяржаўнага савета Султаната Аман на чале з яе старшынёй Ахмадам бен Алі бен Мухамадам аль-Машыхі.
Сустрэча адбылася ў рамках візіту дэлегацыі Султаната Аман у Беларусь па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Для гасцей была праведзена экскурсія па будынку бібліятэкі, пад час якой яны пазнаёміліся з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.
У рамках сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі сувенірамі.
Ахмад бен Алі бен Мухамад аль-Машыхі пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.