28 кастрычніка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з дакладчыкам Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), членам парламента Турэцкай Рэспублікі М. Чавушаглу.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дэлегацыю вітаў дырэктар Р.С. Матульскі. У ходзе азнаямляльнай экскурсіі госці выразілі захапленне багаццем кніжнага фонду і інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі, тэхнічным аснашчэннем, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка. З аглягляднай пляцоўкі дэлегацыі адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і яе наваколля.
У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў. Спадар Чавушаглу пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.