ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі на чале з дакладчыкам Камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ М. Чавушаглу
Шчаслівыя разам!

Роздум і слова

Роздум і слова
Іншыя навіны

З 27 кастрычніка па 9 лістапада 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Роздум і слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Лужаніна (1909–2001).


Максім Лужанін (Каратай Аляксандр Амвросьевіч) – беларускі пісьменнік, кінадраматург, перакладчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965).

Творчая спадчына пісьменніка багатая і разнастайная. Вершы і апавяданні, публіцыстычныя артыкулы і пераклады – гэта няпоўны пералік літаратурных прац Максіма Лужаніна. Літаратуразнавец і крытык У. Гніламёдаў, характарызуючы творчасць пісьменніка, зазначаў: “Майстэрня слова, кузня слова – гэта можна сказаць пра яго творчую лабараторыю”.

Выстаўка складаецца з чатырох раздзелаў. У раздзеле “Моваю сэрца” прадстаўлены асобна выдадзеныя творы М. Лужаніна. Сярод іх першая кніга пісьменніка – зборнік вершаў “Крокі”, – выдадзеная ў 1928 г. Экспануюцца зборнікі вершаў і паэм “Неаплачаны рахунак” (1930), “Галасуе вясна за вясну” (1931), “Адгалосна” (1931), “Галасы гарадоў” (1932), зборнік твораў ваеннага перыяду “Шырокае поле вайны” (1945), зборнікі пасляваеннай паэзіі “Поступ” (1950), “Святло Радзімы” (1952) і інш.

У наступных двух раздзелах пісьменнік выступае як перакладчык, сцэнарыст, рэдактар і ўкладальнік.

Апошні раздзел выстаўкі “Свеціць сваім святлом” прысвечаны жыццю і творчасці юбіляра.

На выстаўцы прадстаўлена каля 90 выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам