19 чэрвеня 2009 года ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя музея Луўр на чале з прэзідэнтам-дырэктарам Анры Луарэтам.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітаў дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі. Для дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія. Госці пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, даведаліся пра гісторыю бібліятэкі, архітэктурна-будаўнічыя асаблівасці новага будынка, афармленне інтэр’ераў.
У музеі кнігі ўвазе членаў дэлегацыі была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Напрыканцы экскурсіі госці мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю Мінска з агляднай пляцоўкі бібліятэкі.