ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі музея Луўр
Інтэрнэт-рэклама: вынікі і перспектывы. Рэкламныя магчымасці Яндэксу

Візіт дэлегацый міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Літвы

Візіт дэлегацый міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Літвы
Іншыя навіны

19 чэрвеня 2009 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.


Беларускую дэлегацыю ўзначальваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы У. Дражын, літоўскую дэлегацыю – віцэ-міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Э. Ігнатавічус.

Візіт адбыўся ў рамках кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія праходзілі ў г. Мінску 18–19 чэрвеня 2009 года.

Члены дэлегацый даведаліся пра асноўныя кірункі дзейнасці бібліятэкі, яе інфармацыйныя рэсурсы, тэхнічнае абсталяванне, структуру чытальных залаў, сістэму абслугоўвання чытачоў, архітэктурныя асаблівасці будынка і афармленне інтэр’ераў. З вышыні агляднай пляцоўкі госці мелі магчымасць палюбавацца панарамным відам сталіцы. У музеі кнігі члены дэлегацый пазнаёміліся з калекцыяй рарытэтаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ад імя Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Э. Ігнатавічус пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей, выказаўшы сваю ўдзячнасць за цудоўную экскурсію і магчымасць агледзець будынак бібліятэкі, пазнаёміцца з яе працай. Спадар Ігнатавічус пажадаў калектыву бібліятэкі поспехаў у прафесійнай дзейнасці і “новых, такіх жа захапляльных, праектаў”.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся новым выданнем па гісторыі Літвы – кнігай літоўскага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара Э. Гудавічуса, якую спадар віцэ-міністр паднёс бібліятэцы ў дарунак.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам