13 кастрычніка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала азербайджанская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй парламента Азербайджанскай Рэспублікі А. Асадавым.
Госці пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра рэспублікі, сістэмай абслугоўвання чытачоў, структурай чытальных залаў, архітэктурай будынка, афармленнем яго інтэр’ераў. Члены азербайджанскай дэлегацыі выказалі захапленне калекцыяй рарытэтных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У музеі кнігі спадар Асадаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
З агляднай пляцоўкі бібліятэкі гасцям адкрыўся панарамны від сталіцы.
У знак глыбокай павагі і ўзаемнага супрацоўніцтва намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна і старшыня парламента Азербайджанскай Рэспублікі А. Асадаў абмяняліся памятнымі падарункамі. Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі падораны памятны медаль з выявай будынка парламента Азербайджанскай Рэспублікі і сувенір “Дзявочая вежа”, якая з’яўляецца сімвалам г. Баку.