Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі С.І. Чарноў, М.Г. Алейнік і С.І. Івашчанка атрымалі ўзнагароды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе:
- загадчыка аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Івашчанка Святлану Іванаўну з атрыманнем нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё культуры Беларусі;
- намесніка дырэктара па інфарматызацыі і тэхналагічным развіцці Чарнова Сяргея Іванавіча з атрыманнем Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- загадчыка навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Алейнік Марыну Георгіеўну з атрыманнем граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Жадаем творчага натхнення, плённай працы і далейшага прафесійнага росту.