ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музыка на крылах птушак
Тэставы доступ да рэсурсу “Арт-партал. Сусветная мастацкая культура”

Віртуальная чытальная зала для адукацыі і навукі

Віртуальная чытальная зала для адукацыі і навукі
Іншыя навіны

4 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы адбыўся семінар “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інфармацыйныя сэрвісы на платформе Web of Science для павышэння эфектыўнасці навуковай дзейнасці ВНУ”.

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія Clarivate Analytics.

Перавагі выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы (ВЧЗ) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні навуковай дзейнасці ВНУ раскрыў загадчык сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслаў Брычкоўскі. Ён таксама праінфармаваў прысутных аб сусветных электронных інфармацыйных рэсурсах, даступных партнёрам і карыстальнікам ВЧЗ.

Ірына Ціханкова, спецыяліст па навучанні кампаніі Clarivate Analytics, азнаёміла ўдзельнікаў семінара з новымі функцыянальнымі магчымасцямі інфармацыйных сэрвісаў платформы Web of Science. Вялікую цікавасць удзельнікаў выклікалі практычныя аспекты выкарыстання Web of Science для вырашэння шырокага кола задач у інфармацыйным забеспячэнні навуковай дзейнасці ВНУ, якія спрыяюць павышэнню ўзроўню публікацыйнай актыўнасці ВНУ, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва, пошуку фінансавання для правядзення сумесных навуковых даследаванняў.

У працы семінара таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам