ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала для адукацыі і навукі
Калядная зорка

Тэставы доступ да рэсурсу “Арт-партал. Сусветная мастацкая культура”

Тэставы доступ да рэсурсу “Арт-партал. Сусветная мастацкая культура”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да рэсурсу “Арт-партал. Сусветная мастацкая культура” выдавецтва “Дырэкт-Медыя”.

Арт-партал – адзін з інфармацыйных прадуктаў электронна-бібліятэчнай сістэмы “Універсітэцкая бібліятэка анлайн”, прысвечаны мастацтву. База даных ілюстрацыйна-адукацыйнага рэсурсу ўтрымлівае больш за 70 000 рэпрадукцый мастацкіх твораў высокай якасці, іх апісанне і гісторыі стварэння; інфармацыю пра больш чым 6 500 майстроў мастацтва; падрабязную інфармацыю аб музеях, галерэях свету і іншых трымальніках шэдэўраў; звесткі аб стылях і эпохах у сусветным мастацтве.

На партале таксама прадстаўлены шэраг унікальных сэрвісаў, такіх як Артатэка інтэрактыўных альбомаў, Арт Хранограф (3D стужка часу) і інш. Кожны месяц партал папаўняецца новымі малюнкамі, артыкуламі і аб'ектамі.

Мова дакументаў – руская.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2018 г.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам