ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі – удзельнік XVII ММКВК
Трэнінг па рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі

Віншуем з юбілеем!

Віншуем з юбілеем!
Іншыя Навіны

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе з юбілеем намесніка дырэктара па інфарматызацыі і тэхналагічным развіцці Сяргея Іванавіча Чарнова.


Ён прайшоў шлях ад загадчыка аддзела да намесніка дырэктара бібліятэкі, стаў буйнейшым спецыялістам у галіне інфарматызацыі бібліятэк, які карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай ва ўсёй рэспубліцы.

Яго ўклад у развіццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пачынаючы ад устаноўкі першай аўтаматызаванай бібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы да ўсталявання ў новым будынку бібліятэкі найскладанейшага комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, атрымаў высокую ацэнку дзяржавы.

Ад усёй душы жадаем Сяргею Іванавічу моцнага здароўя, натхнення, новых творчых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту. Няхай у Вашым доме заўсёды будуць мір, дастатак і любоў!

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам