ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чалавек і яго лёс: прычынна-выніковыя сувязі
Віншуем з юбілеем!

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – удзельнік XVII ММКВК

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – удзельнік XVII ММКВК
Іншыя навіны

10–14 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна прымала ўдзел у XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.


Кніжная выстаўка ў Мінску з кожным годам набывае ўсё большы аўтарытэт, гэта пацвярджае пастаянны рост колькасці краін-удзельніц, а таксама наведвальнікаў. Сёлета свае стэнды прадставілі 619 экспанентаў з 26 краін. Ганаровым госцем выстаўкі выступіла Францыя, якая экспаніравала кніжныя навінкі, творы сучасных аўтараў і ў першую чаргу выданні на французскай мове.

На экспазіцыйна-выставачным стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было прадстаўлена больш як 50 інфармацыйных выданняў. Наведвальнікі выстаўкі маглі пазнаёміцца з друкаванай прадукцыяй (матэрыяламі канферэнцый, бібліяграфічнымі паказальнікамі, выданнямі, якія папулярызуюць фонд бібліятэкі) і электроннай прадукцыяй: базамі даных па гісторыі, культуры, мастацтве Беларусі, як бібліяграфічнымі, так і поўнатэкставымі.

Вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў выклікалі такія выданні, як “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, “Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы (IX – пачатак XX ст.)”, бібліяграфічны ўказальнік “Дзіцячая літаратура Беларусі. 1996–2000 гг.”, а таксама камплекты паштовак. Сярод электронных выданняў найбольш папулярнымі аказаліся наступныя: “Электронная библиотека – школьникам”, “Зводны каталог. Кніга Беларусі”, “Radziviliana”, “Жыве паміж намі дудар наш…”,“Спадчына Напалеона Орды”.

10 лютага ў рамках XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-ярмаркі ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася экспазіцыя “Французскі аўтограф”, якая ладзіцца да 15 сакавіка.

11 лютага ў традыцыйны “Бібліятэчны дзень” у канферэнц-зале НВЦ “БелЭкспа” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі быў арганізаваны круглы стол “Электронная кніга – кніга сучаснага і будучага”.

У рамках правядзення выстаўкі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ў якасці дарунка друкаваныя выданні. Фонды бібліятэкі папоўніліся больш чым на 15 000 тысяч экзэмпляраў (ад выдавецтваў Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Казахстана, Польшчы, Германіі, Таджыкістана). Сярод падараваных выданняў – мастацкая літаратура, энцыклапедыі і даведнікі, альбомы, камплекты часопісаў. Тэматыка літаратуры – у асноўным гуманітарнага і краязнаўчага характару.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі як рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр паказала сябе ў якасці вельмі добрага выдаўца і не ўступала па якасці выдавецкай прадукцыі другім удзельнікам выстаўкі-кірмашу.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана Дыпломам XVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “За актыўны ўдзел” і Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “За шматгадовае плённае супрацоўніцтва і прапаганду беларускай кнігі”.

Навіны

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам