13–14 верасня каманда бібліятэкі выступала на ХIII Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры.
Супрацоўнікі “алмаза ведаў” вядуць здаровы лад жыцця і не па чутках ведаюць аб спартыўным духу. Сваімі здольнасцямі яны пабілі сапернікаў і занялі лідзіруючыя пазіцыі.
Самым трапным аказаўся загадчык гаспадарчым аддзелам Леанід Крыўцоў – ён заняў 1 месца ў гульні ў дартс.
У гіравым спорце наймацнейшым стаў Дзмітрый Патаповіч – вядучы інжынер сектара тэхнічнага абслугоўвання гука- і святлапастановачнага абсталявання аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці – заслужанае 1 месца.
Віншуем нашых спартыўных калег!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.