ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праца з аўдыторыямі ў бібліятэках
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Саюз М’янма

Ультрасучасныя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга – “Сфера” і “Шафа”

Ультрасучасныя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга – “Сфера” і “Шафа”
Іншыя Навіны

26 кастрычніка бібліятэкары краін СНД, удзельнікі праекта Камітэта па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”, наведалі новыя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга – “Сфера” і “Шафа”.

Смелыя дызайнерскія рашэнні і магутная канцэптуальная аснова, стэлажы-трансформеры, якія верцяцца, убудаваныя ў сталы-трансформеры камп’ютарныя маніторы, кабінеты “гультая” і “дызайнера”, станцыі браніравання і самаабслугоўвання, разумныя гардэробы і сэнсарныя краязнаўчыя даведнікі па бібліятэках свайго раёна – усё гэта новая рэальнасць кніжных скарбніц ЦБС Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга.

S-Piter-2.jpg

Лейтматывам стварэння бібліятэкі “Сфера” выступае тэма падарожжа як інструмента пазнання ўсіх сфер жыцця. Фундаментальны прынцып працы “Сферы” – прынцып датычнасці, што пацвярджаецца удзелам будучых чытачоў у стварэнні бібліятэкі, фарміраванні першых выставачных экспазіцый, вызначэнні канцэпцыі топ-праектаў.

S-Piter-3.jpg

“Сфера” – яскравы прыклад спалучэння функцый класічнай бібліятэкі, пляцоўкі для нэтворкінгу і ўтульнага месца адпачынку: зала “Мікрасфера” – тэрыторыя сям’і і дзіцячай літаратуры, “Манасфера” – прастора каворкінгу і галіновай літаратуры, “Макрасфера” – цэнтр падзей і мастацкай літаратуры.

S-Piter-4.jpg

Бібліятэчная арт-рэзідэнцыя “Шафа” – гэта цэнтр кніжнай культуры і лабараторыя сучаснага мастацтва. Асноўныя напрамкі работы – літаратура, архітэктура, візуальныя і выканальніцкія мастацтвы. Эксклюзіўная бібліятэка валодае кабінетамі-студыямі для калектыўнай і аўтаномнай працы рэзідэнтаў, арыгінальнымі выставачнымі заламі: майстэрні “Форма” і адзінай у Расіі архітэктурнай фотагалерэяй “Кропка”. Тэатральна-мультымедыйная зала “Месца” створана для рэалізацыі эксперыментальных праектаў.

Арт-партал, фота-сцяна, дэма-каталог – гэта медыярэсурсы, якія спрыяюць пагружэнню наведвальнікаў у атмасферу творчасці, даследавання і самапазнання.

Кніжны фонд складае больш за 80 тысяч экзэмпляраў. Літаратура адносіцца да магістральнага кірунку. Штогадовы арт-форум міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння з’яўляецца флагманскім праектам “Шафы”.

Матэрыял падрыхтаваны ўдзельніцай праекта Вольгай Палунчанкай, галоўным бібліёграфам АДІА НББ.

Чытайце таксама:
Спецыялізаваная культурна-адукацыйная праграма “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”
Рэсурснае забеспячэнне Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага (г. Санкт-Пецярбург)
Супрацоўніцтва бібліятэк і тэатраў Санкт-Пецярбурга

Працяг будзе.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам