ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілей знакамітай мастачкі
“Адтуліны-адсюліны”: сучаснае беларускае інсітнае мастацтва

Рэсурснае забеспячэнне Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага (г. Санкт-Пецярбург)

Рэсурснае забеспячэнне Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага (г. Санкт-Пецярбург)
Іншыя Навіны

Пад такой назвай 24 кастрычніка на лекцыйнай і аналітычнай пляцоўках у Санкт-Пецярбургу адбылася сесія бібліятэкараў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках праграмы прафесійнага развіцця “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”.

Перад пачаткам сесіі ўдзельнікі праекта здзейснілі экскурсію па ўльтрасучасным будынку асноўнага рускага фонду Бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага. Штучны інтэлект у ёй займае лідзіруючыя пазіцыі: камеры анлайн-браніравання і здачы літаратуры, якія дазваляюць забраць або вярнуць друкаваныя крыніцы, не наведваючы кафедры выдачы / вяртання дакументаў; станцыя самаабслугоўвання Idlogik для выдачы і вяртання кніг чытачамі без удзелу бібліятэкараў; тэлеліфт – вертыкальная і вертыкальна-гарызантальная сістэма дастаўкі дакументаў, аснашчаная сэнсарнымі панэлямі апошніх мадэлей; электронная сістэма кіравання стэлажамі, так званая “французская гармоніка”, абсталяваная лазернымі датчыкамі, якія вызначаюць прысутнасць чалавека паміж стэлажамі; электронны “разумны” гардэроб, які адкрывае ячэйкі для захоўвання рэчаў з дапамогай ідэнтыфікацыі карыстальніка бібліятэкі з дапамогай распазнання твару чалавека альбо чытацкага білета.

5-nashi-biblioteki.jpg

Бібліятэка закупляе ў электронным выглядзе пераважна навукова-папулярную і мастацкую літаратуру. Электронны фонд па складзе адпавядае традыцыйнаму па відах дакументаў і тэматычных блокаў. У мэтах павышэння якасці абслугоўвання ажыццяўляецца транспарціроўка бібліяграфічных запісаў з электронных бібліятэчных сістэм у электронны каталог.

Электронная бібліятэка агульнадаступных бібліятэк Санкт-Пецярбурга – гэта карпаратыўны рэсурс. Арганізацыйна-метадычным і каардынацыйным цэнтрам яе фарміравання на аснове адзінага праграмнага забеспячэння і адзінага інфармацыйна-пошукавага асяроддзя з’яўляецца ЦГПБ імя У.У. Маякоўскага.

Праца па групах уключала аналіз бягучага становішча спраў у бібліятэках і прадастаўленне вынікаў swot-аналіза моцных і слабых знешніх і ўнутраных бакоў дзейнасці бібліятэкі. Агучаныя вынікі акцэнтавалі ўвагу на перавагах бібліятэк розных ведамстваў (нацыянальных, публічных, ВНУ, школьных) і актуальных пытаннях патрабуюць прыняцця аператыўных кіраўніцкіх рашэнняў. Бібліятэчны джэф, падчас якога ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Галоўнае ў бібліятэцы гэта кнігі?”, “Бібліятэка – галоўнае месца прыцягнення супольнасцей?”, “Іншыя арганізацыі хочуць мець партнёрскія сувязі з бібліятэкай?” і інш., прадэманстраваў рознасць меркаванняў і аднадушную любоў да прафесіі.

Экскурсія па “Маякоўцы” ў цэнтр пецярбургазнаўства і аддзел літаратуры па мастацтве і музыцы “Неўскі Art” была напоўнена краязнаўчым каларытам, арганнай музыкай і фактамі з гісторыі бібліятэкі, размешчанай у былым Доме Галандскай рэфарматарскай царквы. Пад акампанемент унікальнага аргана 1910 г. вядомыя арганісты горада выконваюць песні Віктара Цоя, культавага хорар-панк-гурта “Король и Шут”. Фонд нотна-музычнага аддзела ўключае 200 тыс. экзэмпляраў дакументаў, сярод якіх больш за 5 тыс. рэдкіх нот з аўтографамі вядомых кампазітараў і італьянскіх тэнараў. Самая “мудрая” кніга – 1779 года нараджэння.

Заключным акордам другога дня стажыроўкі, стала прэзентацыя аддзелам пецябрургазнаўства кнігі “Беларускі Пецярбург”.

Матэрыял падрыхтаваны ўдзельніцай праекта Вольгай Палунчанкай, галоўным бібліёграфам АДІА НББ.

Чытайце таксама:
Спецыялізаваная культурна-адукацыйная праграма “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”

Працяг будзе.

Навіны

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам