ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ультрасучасныя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга – “Сфера” і “Шафа”
Сустрэча з адвакатам па тэме навін у пенсійным заканадаўстве

Візіт дэлегацыі Рэспублікі Саюз М’янма

Візіт дэлегацыі Рэспублікі Саюз М’янма
Іншыя Навіны

27 кастрычніка Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янма на чале з саюзным міністрам па справах саюзнага ўрада Ко Ко Хлайнам.

Візіт адбыўся ў рамках міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца.

Для ганаровых гасцей правялі азнаямленчую экскурсію, на якой пазнаёмілі са 100-гадовай гісторыяй бібліятэкі, яе фондамі, рэсурсамі і патэнцыялам найбуйнейшага сацыякультурнага цэнтра краіны.

Myanmar-2.JPG

У музеі кнігі госці азнаёміліся з рарытэтамі з калекцыі рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг, а таксама прыжыццёвымі выданнямі Францыска Скарыны, якія з’яўляюцца найкаштоўнейшай спадчынай нацыянальнай культуры Беларусі.

Супрацоўнікі бібліятэкі падзяліліся вопытам работы, асаблівасцямі дзейнасці бібліятэкі і праектамі, накіраванымі на захаванне і папулярызацыю культуры і гісторыі Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам