ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 75-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Галіны Іванаўны Антонавай
“Палітра вясны. Гуканне”: выстаўка Святланы Катковай і Зоі Луцэвіч

Удзел у працы абласнога семінара дырэктараў сетак публічных бібліятэк Гомельскай вобласці

Удзел у працы абласнога семінара дырэктараў сетак публічных бібліятэк Гомельскай вобласці
Іншыя навіны

1 сакавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна прайшоў абласны семінар “Сучасная публічная бібліятэка: актуальныя праблемы, арыенціры развіцця”, удзельнікамі якога выступілі дырэктары бібліятэчных сетак вобласці.

Адкрыла семінар дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Таццяна Забіяка, падкрэсліўшы важнасць і актуальнасць дадзенага мерапрыемства.

Кіраўнік аддзела культурна-асветніцкай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Анастасія Лысенка ў пачатку сустрэчы адзначыла ключавыя напрамкі, мэты і задачы дзейнасці бібліятэчнай сеткі рэгіёна ў 2023 годзе.

У рамках семінара спецыялісты абласной бібліятэкі падзяліліся сваім прафесійным вопытам, рэзюміравалі працу сеткі ў 2022 годзе, а таксама падвялі вынікі абласнога конкурсу “Бібліятэка, неабходная грамадству” і ўзнагародзілі пераможцаў.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рабоце мерапрыемства ўзялі ўдзел супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

Sieminar-bibl-Homiel-2.jpg

Загадчыца сектара Анастасія Маслоўская, абапіраючыся на сабраныя статыстычныя даныя, пазнаёміла слухачоў з асноўнымі вынікамі дзейнасці публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у мінулым годзе.

Sieminar-bibl-Homiel-3.jpg

Галоўны бібліятэкар Вольга Какшынская праінфармавала калег аб навінках у сферы бібліятэчнага заканадаўства, якія сёлета ўступілі ў сілу, а таксама аб нарматыўных прававых дакументах, якія знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі, азнаёміла з новымі метадычнымі рэкамендацыямі, падрыхтаванымі Нацыянальнай бібліятэкай па пытаннях аптымізацыі функцыянавання бібліятэк рэспублікі.

Sieminar-bibl-Homiel-4.jpg

Ірына Кукета, галоўны бібліятэкар аддзела, распавяла аб навукова-даследчай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі па вывучэнні гісторыі станаўлення і развіцця айчыннай бібліятэчнай галіны, прэзентавала электронны інфармацыйны рэсурс “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі”, расказала пра асаблівасці карыстання і яго пошукавых магчымасцях, адзначыла значэнне кантэнту для краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

Sieminar-bibl-Homiel-5.jpg

Напрыканцы семінара ўсе ўдзельнікі наведалі “Літаратурны салон княгіні Ірыны Паскевіч”, для спецыялістаў з Нацыянальнай бібліятэкі была арганізавана экскурсія па галоўных экспазіцыях краязнаўчага аддзела і музея рэдкай кнігі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам