ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Удзел у працы абласнога семінара дырэктараў сетак публічных бібліятэк Гомельскай вобласці
Электронная медыцынская бібліятэка Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі для адукацыі, навукі, практыкі

“Палітра вясны. Гуканне”: выстаўка Святланы Катковай і Зоі Луцэвіч

“Палітра вясны. Гуканне”: выстаўка Святланы Катковай і Зоі Луцэвіч
Іншыя навіны

“Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстаўка-віншаванне Нацыянальнай бібліятэкі, прымеркаваная да Дня жанчын (8 сакавіка) і прызначаная нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды.

Сёлета вясенняя палітра прадстаўлена работамі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Святланы Катковай (1941–2020) і выпускніцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава і Дюсельдорфской акадэміі мастацтваў Зоі Луцэвіч (нар. 1970). Адметныя беларускія мастачкі – маці і дачка – яўляюць сабой два позіркі на творчасць, дзве школы беларускага мастацтва, адну надзвычайна творчую сям’ю.

Святлана Каткова і Зоя Луцэвіч – прадстаўнікі таленавітай дынастыі, мастакі не ў першым пакаленні. Вядомы педагог Сяргей Каткоў, які стаяў ля вытокаў сучаснага выяўленчага мастацтва, – тата Святланы і дзядуля Зоі. Менавіта Сяргей Каткоў – выкладчык выяўленчай студыі, з якой выйшлі знакавыя беларускія мастакі. Шмат з кім Святлана была знаёмая і сябравала, у некаторых вучылася.

Работы яркай прадстаўніцы сучаснага беларускага жывапісу Зоі Луцэвіч адкрываюць экспазіцыю. Яна шырока вядома беларускай і сусветнай публіцы як аўтар канцэптуальных мастацкіх праектаў, напоўненых наватарствам і глыбінёй індывідуальнага стылю. Кожная яе работа ў экспазіцыі – стылістычна, каларыстычна, экспрэсіўна і тэхнічна разнастайная падзея. Тэмы Зоі нават у прасторы кветкавых кампазіцый – жыццё, час, адносіны, скон. Цёмныя колеры і флюарэсцэнтныя фарбы – аўтар выкарыстоўвае нечаканыя сродкі выразнасці. Работы Зоі сустракаюць і ўражваюць гледача багаццем колераў, гармоніяй, выразнасцю і элегантнасцю прыёмаў і спалучэнняў, магутнасцю і вастрынёй.

Жывапісныя палотны Святланы Катковай, працягваючы экспазіцыю, здзіўляюць наведвальніка нечаканасцю і авангарднасцю. Майстэрства аўтара зараджалася ў рэчышчы савецкага мастацтва, але заўжды насіла адметны самабытны характар і аказала істотнае ўздзеянне на фарміраванне беларускай мастацкай школы. У жывапісных работах адчуваецца дэкаратыўнасць. Кветкавыя кампазіцыі ўражваюць смелым спалучэннем колераў, сонечным святлом, свежымі, яснымі фарбамі, фантазіяй адносна формаў. Аўтар нібыта лёгка і таленавіта жартуе з гледачамі, дзеліцца з імі сваімі настроем і майстэрствам, непасрэднасцю і шчырасцю. Работам Святланы ўласцівы паэтычнасць і музыкальнасць, пяшчота аўтарскай думкі, глыбіня мастацкага выказвання.

Работы мастачак нагадваюць сімфонію святла і колеру, напоўнены тонкай жаноцкай філасофіяй і лірычнасцю, адчуваннем жыцця і аптымізму. Яскравыя, светлыя, жыццясцвярджальныя, задуменныя, настальгічныя, філасофскія кампазіцыі ззяюць у галерэі кожная сваім святлом, гукаюць вясну і абвяшчаюць яе хуткі надыход.


Запрашаем наведаць выстаўку да 10 мая 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам