7 лютага ў НВЦ "БелЭКСПА" адбылося адкрыццё XIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу "Кнігі Беларусі".
У мерапрыемстве прымаюць удзел 15 краін. Ганаровым госцем беларускага свята кнігі з’яўляецца Украіна.
Калектыўная экспазіцыя, якую арганізуе Дзяржаўны камітэт тэлебачання і радыёвяшчання Украіны, размяшчаецца на 200 кв.м. У экспазіцыі прадстаўлена больш як 1,5 тыс. найменняў кніг каля 100 выдавецтваў.
Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі бярэ ўдзел у міжнародным кніжным форуме. На стэндзе бібліятэкі экспануюцца друкаваныя і электронныя выданні бібліятэкі, а таксама дэманструецца прэзентацыя яе новых магчымасцей.
7 лютага старшынёй Дзяржаўнага камітэта тэлебачання і радыёвяшчання Украіны Прутнікам Э.А. у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была перададзена падборка кніг (40 экзэмпляраў) украінскіх выдавецтваў.