30 студзеня 2007 года адбылося адкрыццё кніжнай выстаўкі “Дні яўрэйскай кнігі” , арганізаванай Пасольствам Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, выдавецтвам ТАА “МЕТ” пры падтрымцы яўрэйскіх арганізацый “ДЖОІНТ” і “САХНУТ”.
На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя звыш 20 ізраільскіх выдавецтваў, якія выпускаюць кнігі як на іўрыце, так і на рускай мове.
У рамках мерапрыемства экспануецца выстаўка “Яўрэйская кніга ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” (больш за 200 дакументаў).
Падчас адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя першай кнігі ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць богам” у перакладзе на беларускую мову.
Паралельна з кніжнай выстаўкай праводзіцца выстаўка ізраільскіх фатографаў Юліі Камісараф і Давыда Дэктара “Пераводныя малюнкі”.
Выстаўка працуе да 5 лютага 2007 г.