23–25 верасня ў Жэневе (Швейцарыя) прайшлі кансультацыі паміж Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі (НББ).
Кансультацыи прайшли па пытаннях стварэння і функцыянавання дэпазітарыя бібліятэкі САІУ на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З боку НББ у кансультацыях брала ўдзел А.І. Варанецкая, галоўны бібліятэкар інфармацыйна-аналітычнага аддзела.
Кіраўніком цэнтра інфармацыйных паслуг спадаром Амарам Катбі ад імя САІУ падпісаны Мемарандум аб паразуменні. Падчас кансультацый былі прадстаўлены магчымасці НББ па распаўсюджанні інфармацыі пра дзейнасць САІУ.
З улікам значнага ўкладу НББ у пашырэнне практыкі правамернага выкарыстання аб’ектаў аўтарскага права прынята рашэнне аб правядзенні сумесна з САІУ міжнароднага семінара «Практычныя аспекты выкарыстання бібліятэкамі аб’ектаў аўтарскага права ў сучасных умовах. Праблемы прававога рэгулявання», які адбудзецца 20 кастрычніка 2010 г.