ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маналог: вольная творчасць
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе створаны дэпазітарый САІУ

Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва “Cambridge University Press”

Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 1 па 28 кастрычніка 2010 г. адкрыты тэставы доступ да электронных баз даных выдавецтва “Cambridge University Press”.


“Shakespeare Survey Online” – электронная версія штогодніка “Shakespeare Survey”. Кожны выпуск прысвечаны вызначанай тэме, п’есе ці групе п’ес і змяшчае агляды па ўсіх апублікаваных артыкулах і крытычных матэрыялах пра сучасныя пастаноўкі Шэкспіра ў Вялікабрытаніі.

Аб’ём архіва – 60 тамоў. У фармаце PDF прадстаўлены дакументы пачынаючы з 1948 г.

“Cambridge Companions Online” – электронная версія знакамітай серыі “Хрэстаматыі Кембрыджа”. У калекцыі сабраны матэрыялы па класічных дысцыплінах: літаратуры, філасофіі, рэлігіі, культуры.

Аб’ём архіва – каля 300 тамоў. Маецца магчымасць пошуку па аўтары, назве, загалоўку ці тэме. База даных увесь час абнаўляецца.

“Cambridge Histories Online” – унікальны збор электронных копій кніг па гісторыі, які ўключае:

  • выданні, што адносяцца да палітычнай і эканамічнай гісторыі краін свету (Histories of China, Japan, Africa, Latin America, Islam, Iran і інш.);
  • выданні па іншых галінах гісторыі і гістарычных навук (The Cambridge History of Renaissance Political Thought, Cambridge Modern History, the Cambridge History of English Literature, the Cambridge Medieval History, the Cambridge Ancient History і інш.).

Аб’ём архіва – больш за 250 тамоў (196 000 старонак тэксту). У фармаце PDF прадстаўлены дакументы пачынаючы з 1960 г. База даных увесь час абнаўляецца.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам