ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе створаны дэпазітарый САІУ
Міжнародны бібліяграфічны кангрэс

Візіт міністра культуры Літоўскай Рэспублікі

Візіт міністра культуры Літоўскай Рэспублікі
Іншыя навіны

28 верасня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў міністр культуры Літоўскай Рэспублікі Арунас Гелунас.


Спадар Гелунас знаходзіўся ў Беларусі па запрашэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праграма візіту міністра культуры Літоўскай Рэспублікі ўключала сустрэчу з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам, наведванне ўнікальных помнікаў архітэктуры Беларусі – Лідскага, Мірскага, Нясвіжскага замкаў і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей сустракаў яе дырэктар Раман Матульскі. Для дэлегацыі Літоўскай Рэспублікі ладзілася экскурсія па галоўнай інтэлектуальнай скарбніцы Беларусі. Госці азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным аснашчэннем і інфармацыйнымі рэсурсамі. Члены дэлегацыі падняліся на адкрытую аглядную пляцоўку, адкуль ім адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і наваколля.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спадар Гелунас пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Падчас наведвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся падыход да прэсы міністра культуры Літоўскай Рэспублікі Арунаса Гелунаса і міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам