17 кастрычніка ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло святочнае мерапрыемства “Няхай заўсёды будзе мама”, прысвечанае Дню маці.
Дзеці з вялікай любоўю расказалі вершы і прыказкі пра самага роднага чалавека, з задавальненнем прынялі ўдзел у музычных пастаноўках, ласкавымі словамі ўспаміналі маці і бабулю ў гульнях “Пра маму”, “Ветлівыя словы”, “Закончы сказ”. Юныя наведвальнікі бібліятэкі праявілі знаходлівасць, спрыт і кемлівасць у вясёлых конкурсах “Венікабол”, “Матальшчыкі”, рухавай гульні “Хто першы?”. “Святочны букет” для мамы ўдзельнікі свята сабралі ў забаўляльным шоу “Поле цудаў”, прадэманстраваўшы пры гэтым уменне чытаць і веданне раслін.
Падарункамі для любімых мам і бабуль да свята стаў букет з кляновых лістоў, зроблены сваімі рукамі.