ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
XVII пасяджэнне Міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі
У дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства

Італьянская кніга на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы

Італьянская кніга на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы
Іншыя навіны

19 кастрычніка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня італьянскай мовы з прэзентацыяй выстаўкі “Італьянская кніга на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы”.


Мерапрыемства было падрыхтавана дзякуючы сумеснай рабоце Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У выставачную экспазіцыю ўвайшлі старадрукаваныя кнігі, выдадзеныя ў Італіі ў другой палове XV–XVI ст.

У адкрыцці Тыдня італьянскай мовы і прэзентацыі выстаўкі італьянскай старадрукаванай кнігі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джуліо Прыджоні, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева.

Творчыя нумары ўвазе гледачоў прадставілі ўзорны калектыў блок-флейт “Brevis” (кіраўнік Павел Сурагін) і студэнцкі хор аддзялення харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор Інеса Бадзяка).

У рамках адкрыцця Тыдня італьянскай мовы і прэзентацыі выстаўкі італьянскай старадрукаванай кнігі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джуліо Прыджоні ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў паднесены шэраг выданняў – кнігі і электронныя дакументы, прысвечаныя нацыянальным традыцыям, культуры Італіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам