ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства
Адкрыццё Тыдня італьянскай мовы

Дзелавы Інтэрнэт

Дзелавы Інтэрнэт
Іншыя навіны

15–16 кастрычніка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася канферэнцыя “Дзелавы Інтэрнэт”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY і РУП “Белтэлекам” пры падтрымцы Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій “Белінфакам”.

Канферэнцыя “Дзелавы Інтэрнэт” праводзіцца ў Беларусі ўжо ў чацвёрты раз. Мэта яе – спрыяць папулярызацыі і прымяненню Інтэрнэту ў бізнесе, адукацыі, дзяржаўным кіраванні.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях абмяркоўваліся пытанні рэкламы і маркетынгу ў Інтэрнэце, стан рэкламнага рынку і перспектывы яго развіцця ў Беларусі, быў прааналізаваны расійскі вопыт у гэтай сферы. Да разгляду былі вынесены таксама наступныя тэмы: аўдыторыя беларускага Інтэрнэту, заканадаўства, СМІ ў Інтэрнэце. З дакладамі выступілі вядучыя спецыялісты Беларусі, Расіі, Украіны, Нідэрландаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам