ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве
Восеньскі выраб

У дар бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае перададзены больш за 600 экзэмпляраў кніг

У дар бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае перададзены больш за 600 экзэмпляраў кніг
Іншыя навіны

Больш за 600 экзэмпляраў кніг з фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз былі перададзены бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае (Віцебская вобласць).

Перадача выданняў рэалізуецца ў рамках плана арганізацыйных мерапрыемстваў грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў. Акцыя “Добрая кніга – лепшы сябар у жыцці” накіравана на папаўненне фондаў бібліятэк устаноў пенітэнцыярнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

У ходзе акцыі бібліятэкам следчых ізалятараў, папраўчых устаноў, турмаў, лячэбна-працоўных прафілакторыяў Мінска, Брэста, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Оршы, Дзяржынска, Бабруйска, Горак, Жодзіна, Наваполацка і іншых гарадоў на працягу 2018 года перададзена больш за 3,5 тысячы экзэмпляраў кніг – энцыклапедычныя і даведачныя выданні, гісторыка-дакументальныя творы, навучальная, юрыдычная літаратура, грамадска-палітычныя, навукова-папулярныя і мастацкія часопісы.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам