ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VII Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме
У дар бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае перададзены больш за 600 экзэмпляраў кніг

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве
Іншыя навіны

15 лістапада інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасці іх выкарыстання ў інфармацыйным забеспячэнні вышэйшай адукацыі былі прадстаўлены ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова.

Аб карпаратыўных праектах нашай бібліятэкі слухачам расказала Таццяна Кузьмініч, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах. Яна прадставіла магчымасці работы са Зводным электронным каталогам бібліятэк Беларусі, электронным рэсурсам “Нацыянальная бібліяграфія”, базай даных “Вучоныя Беларусі” – праектамі, якія Нацыянальная бібліятэка стварае сумесна з вядучымі бібліятэкамі краіны. Гэтыя інфармацыйныя рэсурсы закліканы аб’яднаць і захаваць неацэнную інфармацыю аб дакументнай спадчыне Беларусі, развіцці нацыянальнай навукі і ўкладзе беларускіх вучоных у навуку сусветную.

Асаблівую ролю ў развіцці вышэйшай адукацыі і навукі ў ВНУ адыгрывае якаснае інфармацыйнае забеспячэнне навукова-адукацыйнага працэсу. Сёння немагчыма ўявіць развіццё адукацыі і навукі без выкарыстання сусветнага вопыту і самых новых дасягненняў ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. Зрабіць гэтую інфармацыю даступнай для кожнага студэнта, выкладчыка і вучонага закліканы яшчэ адзін карпаратыўны праект Нацыянальнай бібліятэкі – віртуальная чытальная зала (ВЧЗ).

ВЧЗ прадстаўляе сваім удзельнікам лепшыя інфармацыйныя рэсурсы свету. З дапамогай ВЧЗ любы чытач у бібліятэцы свайго ўніверсітэта атрымлівае доступ да інфармацыі, адкрытай вучоным вядучых універсітэтаў і навуковых устаноў свету. Базы даных, прадстаўленыя ў ВЧЗ, прапануюць якасны навукова-адукацыйны кантэнт, а таксама інфармацыйна-аналітычны і навукаметрычны інструментарый для планавання, ацэнкі і прадстаўлення вынікаў навуковай дзейнасці.

Адным з інфармацыйных рэсурсаў, які забяспечвае доступ да шырокага спектру рускамоўных перыядычных выданняў па ўсіх галінах ведаў, з’яўляецца платформа East View. Магчымасці яе выкарыстання ўдзельнікам семінара раскрыў прадстаўнік кампаніі ІВІС Дзмітрый Ушанаў.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага ўніверсітэта харчавання, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам