16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.
На мерапрыемстве быў дан старт інфармацыйна-патрыятычнаму праекту Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Імёны Герояў бессмяротныя", мэта якога – садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне шляхам прыцягнення ўвагі перш за ўсё маладога пакалення да подзвігаў Герояў Савецкага Саюза і іх укладу ў Вялікую Перамогу.
Ярка, эмацыянальна і змястоўна прадэманстравалі свае праекты спецыялісты Салігорскай гарадской бібліятэкі, Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі і Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.