4 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Вясновы букет”, удзельнікі якіх навучыліся рабіць аб’ёмную паштоўку з паперы ў тэхніцы аб’ёмнай аплікацыі.
Каб атрымалася арыгінальная паштоўка з аб’ёмным букетам папяровых кветак мімозы, дзеці скаталі невялікія шарыкі з жоўтай сурвэткі і прыклеілі іх на чырвоную аксамітную аснову. Зялёныя лісцікі з гафрыраванай паперы і банцік з атласнай стужачкі паслужылі ўпрыгожваннем вырабу.
Дзеці распавялі пра свае любімыя вясновыя кветкі і пагулялі ў гульню на ўвагу “Нашы вясновыя кветкі распускаюць пялёсткі”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.