28 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Цырк”, на якіх дзеці навучыліся маляваць пластылінам.
Выкарыстоўваючы для вырабу шчыльны кардон, белую паперу і рознакаляровы пластылін, удзельнікі стварылі аб’ёмную карцінку – сланяня на арэне цырка. Упрыгожваннем для вырабу паслужылі шарыкі і сцяжкі з пластыліну.
Дзеці з цікавасцю паслухалі вершы і песні пра цырк, пагулялі ў пацешную гульню “Мяшочак настрояў”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.