10 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Сонейка”, на якіх дзеці зрабілі прыгожую аплікацыю з тканіны.
З фетру і кардону жоўтага колеру ўдзельнікі выразалі яркае сонейка і замацавалі яго на невялікай драўлянай палачцы. Для ўпрыгожвання выкарысталі рознакаляровыя праменьчыкі з атласных стужачак рознай шырыні.
Займальны творчы працэс дапоўнілі вершы, загадкі, вясёлая размінка “Раніцай сонейка ўстае” і цікавы аповед пра Сонечную сістэму.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.