29 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі займальныя і пазнавальныя заняткі “Паўлін”.
Дзеці пачулі шмат цікавага пра паўлінаў і даведаліся, дзе жывуць гэтыя птушкі, навошта прырода падарыла ім такое яркае апярэнне, на каго яны палююць, ці ўмеюць лятаць і плаваць.
Паэтапна выразаўшы і склеіўшы патрэбныя дэталі з аксамітнай і каляровай паперы, удзельнікі зрабілі маляўнічую фігурку паўліна. У дапаўненне творчага працэсу маленькія ўмельцы прачыталі вершы пра птушак і адгадалі загадкі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.