9 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”, на якіх маленькія майстры стварылі віншавальную паштоўку.
На занятках дзеці асвоілі асноўныя прыёмы складання аркуша ў тэхніцы арыгамі. Са сканструяваных папяровых модуляў яны сабралі ялінку, прыклеілі яе на кардонную аснову і ўпрыгожылі зорачкай з бліскучага фаамірану.
Паштоўка, зробленая сваімі рукамі, стане выдатным падарункам для сяброў і блізкіх.
Удзел у музычнай размінцы “Новы год” дазволіў стварыць святочны настрой ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.