3 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Маленькая пандачка”, на якіх юныя ўдзельнікі зляпілі з пластыліну мілых пандачак.
На занятках дзеці авалодалі асноўнымі прыёмамі лепкі – дзяленне пластыліну на часткі, наданне формы і злучэнне дэталей, навучыліся карыстацца стэкай для лепкі. Замацаваць атрыманыя веды і практычныя навыкі лепкі хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі на практыцы, зляпіўшы фігурку мілай пандачкі.
Дзеці даведаліся шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі аб звычках і ладзе жыцця панд, а ўдзел у рухавых гульнях стаў вясёлым завяршэннем мерапрыемства.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.