2 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Магніцік з сюрпрызам”, на якіх дзеці стварылі выраб у тэхніцы трэш-арта.
Асновай для магніціка паслужылі пачкі ад запалак, якія дзеці абклеілі каляровай і скрап-паперай, а затым упрыгожылі дэкаратыўнымі элементамі з фаамірану, атласнымі стужачкамі і стразамі.
Юныя ўдзельнікі з радасцю паслухалі дзіцячыя песенькі і пагулялі ў вясёлую гульню “Гномы і веліканы”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.