3 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Чароўная рукавіца”, на якіх дзеці зрабілі аб’ёмную паштоўку ў тэхніцы скрапбукінгу.
Перш чым пачаць, дзеці старанна прадумалі кожную дэталь арыгінальнай паштоўкі. Яны прыклеілі паперу для скрапбукінгу да асновы ў выглядзе рукавіцы і ўпрыгожылі яе, выкарыстоўваючы арганзу, цюль, гузікі, стужачкі і іншыя дэкаратыўныя ўпрыгажэнні.
Навагоднія песенькі і прыемныя падарункі − маляўнічыя канверты для лістоў Дзеду Марозу – парадавалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.