ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Сем літаратурных кавалёў і сем рэальных кавальскіх вырабаў
Творчыя заняткі “Чароўная рукавіца”

Віншуем з юбілеем Ірыну Іосіфаўну Думанскую!

Віншуем з юбілеем Ірыну Іосіфаўну Думанскую!
Іншыя навіны

Сёння адзначае дзень нараджэння ветэран Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адданы і верны прафесіі спецыяліст, дасведчаны кіраўнік і арганізатар, актыўны грамадскі дзеяч, які не адзін дзясятак гадоў прысвяціў роднай бібліятэцы, спагадлівая, тактоўная і заўсёды добразычлівая Ірына Іосіфаўна Думанская.

Нарадзілася Ірына Іосіфаўна ў горадзе Золачыў Львоўскай вобласці ў сям’і інжынера-будаўніка. У 1969 годзе дзяўчына з залатым медалём скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Праз сямейныя абставіны, якія склаліся, на апошнім курсе яна перавялася ва Ужгарадскі дзяржаўны ўніверсітэт (цяпер – Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт), які ў 1975 годзе паспяхова скончыла, атрымаўшы дыплом філолага, выкладчыка французскай мовы.

Бібліятэчная гісторыя І.І. Думанскай у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) даўжынёю ў сорак гадоў пачалася ў лютым 1977 года, калі яна была прынята на пасаду бібліятэкара ў аддзел апрацоўкі.

У хуткім часе Ірына Іосіфаўна перайшла ў аддзел кнігасховішча, а пазней – у аддзел бібліятэчнага абслугоўвання.

1-Dumanskaya.jpgЗгодна з матэрыяламі асабістай справы, працуючы ў сектары газет, Ірына Іосіфаўна вяла працу па ўпарадкаванні і захаванасці фонду газетных выданняў, брала ўдзел у складанні алфавітнага і геаграфічнага каталогаў газет, зводнага каталога экзэмпляраў даваенных гадоў, якія захоўваюцца ў найбуйнейшых бібліятэках Мінска. Цудоўна валодаючы некалькімі мовамі, яна ўмела складала і рэдагавала каталог замежных газет.

Уласцівая І.І. Думанскай добразычлівасць і тактоўнасць у абслугоўванні чытачоў, належная ўвага і скрупулёзнасць пры выкананні даведак, набылі павагу і падзяку карыстальнікаў.

Ірына Іосіфаўна добра ўсім вядомая і як кампетэнтны, дасведчаны прафсаюзны лідар, які ўмела згуртаваў вакол сябе не толькі актыў прафсаюзнага камітэта, але і супрацоўнікаў бібліятэкі.

Ужо з першых гадоў прафесійнай дзейнасці ў яе добра атрымлівалася сумяшчаць службовыя абавязкі з грамадскай працай, пра што сведчыць характарыстыка 1983 года: “Тав. Думанская І.І. – актыўная грамадская работніца, другі год вядзе дзіцячы сектар прафсаюзнага камітэта, прымае актыўны ўдзел у жыцці бібліятэкі: на сельгасработах, правядзенні вечароў, у фізкультурна-масавых мерапрыемствах, працы санітарнай дружыны”.

2-Dumanskaya.jpg
Ірына Іосіфаўна сядзіць другая злева ў першым шэрагу

У пачатку 90-х гадоў Ірына Іосіфаўна ўзначаліла прафсаюзны камітэт бібліятэкі, на працягу многіх гадоў брала актыўны ўдзел у працы грамадскіх аб’яднанняў, уваходзіла ў абласны камітэт прафсаюза работнікаў культуры.

Працавітасць, шырокая эрудыцыя і актыўная жыццёвая пазіцыя І.І. Думанскай не засталіся незаўважанымі кіраўніцтвам бібліятэкі, і ў чэрвені 1983 года яе перавялі на пасаду старшага бібліятэкара, а праз чатыры гады – загадчыцы сектара.

3-Dumanskaya.jpg

Цудоўныя прафесійныя кампетэнцыі і багаты вопыт работы ў галіне сталі падставай для прызначэння Ірыны Іосіфаўны ў 1989 годзе загадчыцай аддзела прапаганды і масавай работы (з 1991 года перайменаваны ў аддзел бібліятэчнай рэкламы).

І.І. Думанская заўсёды творча падыходзіла да арганізацыі дзейнасці свайго аддзела, унесла шэраг прапаноў па выкарыстанні разнастайных форм бібліятэчнай работы для раскрыцця фондаў, шмат увагі надавала папулярызацыі нацыянальнай культуры. Адказны і справядлівы, здольны стварыць спрыяльную атмасферу ў калектыве кіраўнік, яна карысталася заслужанай павагай і аўтарытэтам у калег-аднадумцаў.

У сакавіку 2001 года Ірына Іосіфаўна ў парадку пераводу пайшла на пасаду дырэктара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, а праз тры гады аднавіла прафесійную дзейнасць у Нацыянальнай бібліятэцы. Першапачаткова яна працавала ў аддзеле бібліятэказнаўства, а з чэрвеня 2005 года вярнулася ў свой кірунак, узначаліўшы аддзел сувязей з грамадскасцю.

4-Dumanskaya.jpg

У гэты перыяд завяршалася будаўніцтва новага будынка бібліятэкі і пачыналася яго асваенне. Ірына Іосіфаўна ўнесла свой значны ўклад у стварэнне ўнікальнага архітэктурна-будаўнічага і праграмна-тэхнічнага комплексу, у працэс трансфармацыі бібліятэкі ў рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр.

5-Dumanskaya.jpg

У лютым 2007 года на справаздачна-выбарнай прафсаюзнай канферэнцыі яе абралі старшынёй прафсаюзнага камітэта бібліятэкі. З таго моманту на працягу больш за дзесяці гадоў пад чулым кіраўніцтвам І.І. Думанскай у працоўным калектыве вялася плённая сацыяльная работа па розных напрамках: арганізацыя санаторна-курортнага лячэння і дзіцячага аздараўленчага адпачынку сярод членаў прафсаюза і іх сем’яў, сацыяльна-эканамічная падтрымка супрацоўнікаў, садзейнічанне паляпшэнню ўмоў іх пражывання, арганізацыя карпаратыўных і экскурсійных паездак і многае іншае.

6-Dumanskaya.jpg

Прафесійныя заслугі і эфектыўная грамадская праца Ірыны Іосіфаўны не раз былі адзначаны ўзнагародамі: ганаровымі граматамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2007, 2019) за плённую працу і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю дзейнасці прафсаюзнага камітэта; Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012) за высокапрафесійную арганізацыю работы па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю бібліятэчнай справы; падзякай дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (2017) за добрасумленную і плённую працу, высокую адказнасць, прафесіяналізм і шматгадовую працу.

7-Dumanskaya.jpg
Уручэнне Ганаровай граматы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 25 лістапада 2019 г.

У студзені 2017 года пастановай прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі яна была ўзнагароджана юбілейным медалём “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”.

8-Dumanskaya.jpg

Тры гады таму І.І. Думанская пайшла на заслужаны адпачынак, пакінуўшы ў сценах бібліятэкі часцінку свайго душэўнага цяпла, а таксама яркі след у яе гісторыі. Увесь гэты час яна працягвае цікавіцца жыццём бібліятэкі, жыве праблемамі і дасягненнямі калектыву, які стаў родным.

9-Dumanskaya.jpg

Ірыне Іосіфаўне ад усіх супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні шчасця і даўгалецця, самых светлых эмоцый, самых добрых пачуццяў і самых лепшых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цікавымі сустрэчамі, радасцю і гармоніяй!

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірынай Кукета.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам